ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
На пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 14 ліпеня прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Будуць разглядацца кандыдатуры шасці прэтэндэнтаў:
Аляксандр Лукашэнка, дзейны прэзідэнт Беларусі;
Віктар Бабарыка, экс-банкір, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку», які знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем;
Святлана Ціханоўская, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, які з 29 траўня знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітвязнем;
Ганна Канапацкая, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў;
Андрэй Дзмітрыеў, сустаршыня руху "Гавары праўду";
Сяргей Чэрачань, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада".
У былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, пасля праверкі засталося толькі 75 тысяч подпісаў з 160 тысяч, чаго недастаткова для рэгістрацыі.
Усяго да збору подпісаў былі дапушчаныя 15 ініцыятыўных груп.
Першым пытаннем ЦВК заслухала інфармацыю старшыняў абласных выбарчых камісій аб устанаўленні колькасці выбарцаў, якія аддавалі свае галасы за прэтэндэнтаў, а таксама інфармацыю аб заўважаных пры гэтым парушэннях, колькасці пададзеных у камісіі зваротаў і скаргаў і вынікі іх разгляду.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла, што адбылая тэхнічная памылка па працы каардынатара ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай камісіі. Таму прынятае рашэнне ўлічыць амаль 3 000 галасоў пададзеных за прэтэндэнта ў гэтую камісію.
За пастанову аб прызнанні вынікаў збору подпісаў прагаласавалі адзінагалосна.
Лідзія Ярмошына патлумачыла сітуацыю з прэтэндэнтам Віктарам Бабарыкам.
Праверка ягонай дэкларацыі завяршылася станоўча. Аднак у ЦВК паступіў ліст з Камітэта дзяржаўнага кантроля, у якім адзначана, што ў дэкларацыі не адлюстраваныя сродкі, атрыманыя ім ад падкантрольных камерцыйных структур. Была створаная сетка фірм-пракладак для адмывання сродкаў і вываду іх у афшорныя зоны. Фактычна была створаная злачынная арганізаваная група. Далей распавядае пра нерухомасць сына і жонкі Бабарыкі, розныя іншыя матэрыяльны каштоўнасці.
Аказвалася яму і замежная фінансавая дапамога ад банкаўскіх структур для правядзення выбарчай кампаніі. Сябры ініцыятыўнай групы Бабарыкі, якія працавалі ў “Белгазпрамбанку” аказвалі яму розныя паслугі ў працоўны час з выкарыстаннем службовага становішча. Атрымліваў рознага кшталту дапамогу ад замежных грамадзян.
Удзел замежных грамадзян і арганізацый у фінансаванні выбарчай кампаніі недапушчальны па выбарчым заканадаўстве.
Юрыст выбарчага штабу Бабарыкі Максім Знак тлумачыць, што былі зачытаныя матэрыялы з абвінавачвання, выстаўленага яму. Аднак ідзе следства, і віна вылучэнца не даказаная. Следства працягваецца, збіраюцца доказы, частка з іх супярэчлівая. Калі ён будзе прызнаны вінаватым - тады можна адмяніць ягоную рэгістрацыю.
Таксама тлумачыць, што сябры ўсіх ініцыятыўных груп не вызваленыя ад працы. Просіць зарэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыку, паколькі віна ягоная недаказаная.
Ярмошына кажа, што многія карыстаюцца адміністрацыйным рэсурсам пры правядзенні выбарчай кампаніі, але калі гэтым займаецца персанал замежнай кампаніі - гэта парушэнне.
Аднагалосна галасуюць за нерэгістрацыю кандыдатуры Віктара Бабарыкі. Рашэнне можна абскардзіць напрацягу трох дзён.
Таксама на пасяджэнні ЦВК будуць зацвярджаць спісы давераных асобаў зарэгістраваных кандыдатаў і іх фінансавых прадстаўнікоў.
Разглядаецца сітуацыя з прэтэндэнтам Вікатарам Цапкала.
У былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, пасля праверкі засталося толькі 75 тысяч подпісаў з 160 тысяч, чаго недастаткова для рэгістрацыі. Cёння ЦВК вярнуў прэтэндэнту 2997 подпісаў, не залічаных раней у Першамайскай раённай камісіі Бабруйска. Зачытваецца інфармацыя аб праверцы дакладнасці пададзеных за яго подпісаў.
Учора была разгледжаная скарга, пададзеная штабам Цапкалы, аднак падстаў для яе задавальнення знойдзена не было.
Адсутнасць звестак пра каштоўныя паперы ў дэкларацыі, пададзенай жонкай Цапкала, мае істотны характар для рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі. Прадстаўнік выбарчага штабу Цапкалы заяўляе пра шматлікаія парушэнні пры праверцы подпісаў вылучэнца і заяўляе, што падстаў для нерэгістрацыі няма.
Лідзія Ярмошына прапануе адмовіць у рэгістрацыі. Галасуюць адзінагалосна.
Разглядаецца заява на рэгістрацыю кандыдатам у Прэзідэнты Ганны Канапацкай.
Заўваг і парушэнняў па пададзеных у ЦВК дакументаў у Канапацкай не выяўлена. Ганна Канапацкая рэгіструецца кандыдатам. Яна спадзяецца што выбары будуць справядлівымі і пройдуць у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ.
Наступныя кандыдатура - сустаршыня руху “Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
Выяўлена незадэклараваная сума ў памеры 4 000 даляраў. Аднак праверка паказала, што гэтыя сродкі атрыманыя ад здачы ў арэнду нерухомасці ягонай маці і належаць толькі ёй. Сябры Цэнтральнай камісіі галасуюць адзінагалосна за рэгістрацыю Дзмітрыева. Ён бярэ слова і распавядае пра сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі пад час выбараў, пра арыштаваных і рэпрэсаваных.
"Адпусціце палітзняволеных!" - заклікае ён.
Просіць Ярмошыну забраць заяву пададзеную на Сяргея Ціханоўскага. Пачуліся апладысменты.
"Ня трэба авацый", - заявіла Ярмошына.
Разглядаецца заява старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Сяргея Чэрачня.
Сяргей Чэрачэнь сабраў дастатковую колькасць галасоў, заўваг па пададзенай дэкларацыі не было.
Лідзія Ярмошына пытаецца, ці цвёрда ён намераны ісці ў кандыдаты.
"Людзі сказалі - балатуйся", - адказаў ён ЦВК.
Сяргея Чэрачня рэгіструюць кандыдатам у Прэзідэнты.
Наступная кандыдатура Святланы Ціханоўскай, якая працуе перакладчыцай.
Звесткі пра даходы Святланы Ціханоўскай і яе мужа адпавядаюць рэчаіснасці. Пытанне ўзнікла пра долі ва ўстаўным капітале фірмы, аднак яна знаходзіцца ў стане ліквідацыі. У дэкларацыі не ўказаны аб'ект нерухомасці, якія належыць Сяргею Ціханоўскаму. Святлана тлумачыць, што дом набываўся як гісторыка-культурную каштоўнасць, а не жылы аб'ект. Таму пакуль здзелка яшэ не даведзеная да канца. Дакументы без мужа ёй не прадставілі ў БРТІ. А Сяргей знаходзіцца ў зняволенні.
Гэта істотнае парушэнне.
Сябры ЦВК абмяркоўваюць сітуацыю з незадэклараванай нерухомасцю. Лідзія Ярмошына кажа, што сям'я гэтай нерухомасцю карыстацца не збіралася. Але ён дагледжаны, пакошаная трава. Тут трэба вырашаць, ці рэгістраваць Святлану ці не.
Ярмошына прапанавала зарэгістраваць Ціханоўскую. Прагаласавалі адзінагалосна.
Апошняй разглядаецца кандыдатура дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Гэта ўжо шостая прэзідэнцкая кампанія для Лукашэнкі. Падаецца інфармацыі аб праверцы пададзеных галасоў і дэкларацыі. Заўваг у ЦВК няма. Кандыдатура зацвярджаецца адзінагалосна.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Міхаіл Арда заклікае правесці выбары ціха і спакойна.
Зацвярджаецца форма і тэкст выбарчага бюлютэня. У бюлютэнь будуць унесеныя звесткі пра пяць кандыдытаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Будзе выраблена 7 175 180 бюлютэняў, з запасам 4,5%.
Прапануецца ўнесці змены ў даты выхаду выступаў кандыдатаў і СМІ (радыё і тэлебачанне). З 8 да 9 гадзін раніцы на радыё адводзіцца адна гадзіна. Тэледэбаты будуць праведзены 30 ліпеня. Праграмы кандыдатаў будуць публікавацца ў газетах "Рэспубліка" і "Звязда".
Адбываецца жэраб'ёўка выступаў кандыдатаў на радыё і тэлебачанні.
На пасяджэнні ЦВК зацвярджаюць спісы давераных асобаў зарэгістраваных кандыдатаў і іх фінансавых прадстаўнікоў.
Далей разглядаецца пытанне аб запеспячэнні выбарчых участкаў сродкамі медыцынскай абаронцы ва ўмовах COVID-19. Сродкаў не хапае. У наяўнасці, з улікам эканоміі, толькі траціна ад неабходнага.