ЦВК не знайшла парушэння ў недопуску Леаніда Свеціка на пасяджэнне камісіі
У Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядзелі скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебску Леаніда Свеціка.
Нагадаем, праваабаронца скардзіўся на тое, што старшыня Кастрычніцкай раённай камісіі па г. Віцебску Вольга Сыраедава не дазволіла прысутнічаць Леаніду Свеціку на другім, “тэхнічным”, пасяджэнні.
ЦВК высветліла, што па словах старшыні названай камісіі 20 траўня праводзілася толькі адно пасяджэнне пасля фармавання камісіі. Па яго завяршэнні члены камісіі нібыта былі запрошаныя ў спецыяльна выдзелены кабінет у будынку райвыканкама для азнаямлення з умовамі працы.
“Тая акалічнасць, што ў кабінеце вам паведамілі аб адсутнасці неабходнасці далейшай прысутнасці разам з членамі камісіі, аб парушэнні заканадаўства не сведчыць. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае права прысутнасці назіральнікаў на пасяджэннях выбарчых камісій, але не прадугледжвае неадступнага следавання за імі”, - адзначаецца ў адказе ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай.
У выніку скаргу назіральніка ЦВК прызнала неабгрунтаванай.
Назіральнік Леанід Свецік паскардзіўся на недопуск на паседжанне ТВК