У Гродне хаваюць пасады і месцы працы сябраў выбарчых камісій
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна прааналізавалі сайты выканаўчых камітэтаў і газету “Гродзенская праўда” на прадмет наяўнасці там звестак пра сфарміраваныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
У газеце "Гродзенская прауда" (№40 ад 23.05.20) афіцыйна апублікаваныя рашэнні рэгіянальных органаў улады па выбарах прэзідэнта. А менавіта рашэнне Гродзенскага аблвыканкама аб фармаванні Гродзенскай абласной ТВК і рашэнне Гродзенскага гарвыканкама аб фармаванні Ленінскай і Кастрычніцкай ТВК Гродна.
Гэтыя рашэнні таксама своечасова з’явіліся і на сайтах Гродзенскага аблвыканкаму і гарвыканкамаў, райвыканкамаў вобласці.
Аднак на афіцыйных сайтах аблавыканкама, гарвыканкама, райвыканкамаў вобласці, Ленінскай і Кастрычніцкай адміністрацый горада, і у публікацыі "Гродзенскай прауды" адсутнічаюць важныя звесткі. А менавіта дадзеныя пра месца працы і пасаду членаў створаных ТВК. У спісах яны прадстаўлены як вылучэнцы ад розных грамадскіх аб’яднанняў.
Як адзначаюць назіральнікі, Інфармацыя па выбарах, аб створаных ТВК, складзе, кіраўніцтве камісій на афіцыйных сайтах аблвыканкама, гарвыканкама, райвыканкамаў, адміністрацыі Кастрычніцкага раену ёсць і на беларускай старонцы адпаведнай рубрыкі “Выбары 2020”. Выключэннем з'яўляецца сайт адміністрацыі Ленінскага раену горада, на якім рубрыка "Выбары 2020" размешчана толькі на расійскай мове і недастакова распрацаваная, у адрозненне ад усіх іншых.