"Гэта непрымальна". Шэраг краін працягвае выказвацца наконт выбараў у Беларусі і акцый пратэсту
Шэраг краін і прадстаўнікоў Еўрапейскага саюзу працягваюць выказвацца з асуджэннем наконт выбараў прэзідэнта Беларусі і падзеях, якія адбываліся ў ноч з 9 на 10 жніўня. Урад ФРГ, МЗС Літвы і Чэхіі заяўляюць, што выбарчы працэс у Беларусі не адпавядаў міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам. Таксама яны заклікаюць белаурскія ўлады адмовіцца ад празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў.
Урад ФРГ: Мы асуджаем прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў
Як піша ТАСС, афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт выказаўся, што падчас галасавання ў Беларусі не выконваліся нават мінімальныя стандарты правядзення дэмакратычных выбараў, што непрымальны.
"Відавочна, што падчас прэзідэнцкіх выбараў там [у Беларусі] не выконваліся мінімальныя стандарты дэмакратычных выбараў. На наш погляд, гэта непрымальна", — сказаў ён. — Шматлікія паведамленні аб сістэматычных парушэннях вартыя даверу. У гэтай сувязі выклікае вялікае шкадаванне, што Беларусь не падала ніякай магчымасці працаваць назіральнікам АБСЕ", — сцвярджаў Зайберт. Па яго словах, "перашкоды чыніліся і беларускім назіральнікам".
"Палітычнае кіраўніцтва краіны павінна прыняць волю народа. Мы асуджаем прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў на вуліцах Мінска і ў іншых населеных пунктах краіны, мы асуджаем таксама шматлікія затрыманні, у тым ліку журналістаў, і абмежаванні доступу да Інтэрнэту", — заявіў прадстаўнік Кабміна ФРГ.
Прадстаўнік урада ФРГ заявіў, што Еўрасаюз мае намер абмеркаваць, як адрэагаваць прэзідэнцкія выбары, на якія прайшлі ў Беларусі, і выпрацаваць агульную пазіцыю па сітуацыі ў краіне.
"Мы разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі перад гэтымі выбарамі заклікалі правесці іх сумленным і справядлівым чынам", — нагадаў Зайберт.
"Урад ФРГ заклікае палітычнае кіраўніцтва краіны забяспечыць права жыхароў Беларусі на сходы, свабоду выказвання меркавання і атрыманне інфармацыі", — сказаў ён.
МЗС Літвы: Заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць палітычна матываваныя пераследы апанентаў
З заявай аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам, а таксама не былі свабоднымі і справядлівымі, выступіла Міністэрства замежных спраў Літвы, піша tut.by.
«Урад Беларусі ў чарговы раз не забяспечыў павагу правоў і свабод чалавека, пракацілася хваля рэпрэсій супраць грамадзянскай грамадскасці, палітычных актывістаў, кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, сродкаў масавай інфармацыі. Прымяненне празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў катэгарычна непрымальна і падлягае асуджэнню», — гаворыцца ў заяве.
Знешнепалітычнае ведамства Літвы таксама адзначае, што Беларусь у парушэнне сваіх абавязацельстваў не стварыла ўмоваў для працы міжнародных і незалежных назіральнікаў за выбарамі.
«Мы занепакоеныя тым, што заклікі Літвы і міжнароднай грамадскасці спыніць рэпрэсіі і забяспечыць умовы для празрыстых выбараў былі праігнараваныя. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць палітычна матываваныя пераследы апанентаў, вызваліць усіх незаконна затрыманых, паважаць правы і свабоды чалавека», — адзначаюць у МЗС Літвы.
Літва зацікаўлена ў развіцці добрасуседскіх адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе і даверы. Аднак гэта залежыць таксама ад волі і дзеянняў суседняй краіны.
Як паведамляе «Радыё Свабода», міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднаньне ў Вярхоўнай Радзе Украіны «За дэмакратычную Беларусь» заклікала сваіх калегаў не прызнаваць вынікі выбараў прэзыдэнта ў Беларусі.
МЗС Чэхіі: Выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі і дэмакратычнымі
Міністэрства замежных спраў Чэхіі таксама назвала беларускія прэзідэнцкія выбары недэмакратычнымі. Заяву ведамства прыводзіць ТАСС.
"МЗС Чэхіі выказвае занепакоенасць з нагоды ходу цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, [якія] нельга лічыць свабоднымі і дэмакратычнымі", — гаворыцца ў тэксце дакумента.
Там жа сцвярджаецца, што беларускія сілавікі дазволілі сабе недапушчальныя дзеянні, душачы пратэсты грамадзян, а дзяржава ігнаруе грамадскую падтрымку апазіцыі. Асобна ў чэшскім МЗС панаракалі на тое, што ўлады Беларусі не дапусцілі на галасаванне назіральнікаў АБСЕ.
Дэпутат Еўрапарламента: Выбарчы працэс не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам
З крытыкай беларускіх уладаў выступіў дэпутат Еўрапарламента, старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Еўранэст Андрус Кубіліус. Ён заклікаў ЕС і яго заходніх партнёраў запатрабаваць у Лукашэнкі правесці празрысты падлік галасоў або новыя свабодныя і сумленныя выбары і вызваліць усіх палітвязняў.
«Зфальсіфікаваныя лічбы, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі, не адлюстроўвае дэмакратычнай волі народа Беларусі. Выбарчы працэс, якім кіраваў рэжым Лукашэнкі, не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам вартага даверу працэсу, дэмакратыі, празрыстасці і вяршэнства закона.
Лукашэнка спрабуе скрасці дэмакратычныя, свабодныя і сумленныя выбары. Ён скраў кандыдатаў, сябраў выбарчых камісій, незалежных назіральнікаў, і ён спрабуе скрасці галасы і суверэнітэт у народа. Скрадзеныя выбары трэба вярнуць народу Беларусі, а Беларусь вярнуць у еўрапейскую сям'ю», — сказаў еўрадэпутат.
Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі выступіў з ініцыятывай правесці надзвычайны саміт Еўрапейскага саюза, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў.
З заклікам да беларускай міліцыі вызваліць усіх арыштаваных з ночы 9 на 10 жніўня выказаўся прэзідэнт Латвіі.
Неадкладна вызваліць усіх затрыманых цягам мінулай ночы заклікалі Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу ў замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль і камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Варгей.
Прадстаўнікі ЕС: Заклікаем неадкладна вызваліць усіх затрыманых цягам мінулай ночы