У ЦВК адказалі на "шматлікія звароты" з-за выказванняў Лукашэнкі наконт жанчын
Цэнтральная выбарчая камісія 3 чэрвеня размясціла ў сябе на сайце адказ на "шматлікія звароты аб нязгодзе з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, якія, на думку аўтараў зваротаў, маюць дыскрымінацыйны характар у дачыненні да беларускіх жанчын і парушаюць артыкул 47 Выбарчага кодэкса". Цэнтрвыбаркам не пазначыў, колькі менавіта зваротаў з нагоды выступу Лукашэнкі на МТЗ паступіла ў камісію. Пазначана толькі, што больш за дзесяць.
Цэнтральная камісія патлумачыла, што артыкул 47 Выбарчага кодэкса, які ўстанаўлівае абмежаванні пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі, не прымяняецца да асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паколькі ў ёй прадугледжаны патрабаванні да агітацыйнай дзейнасці кандыдатаў у прэзідэнты пасля іх рэгістрацыі.
"Паняцці заўчаснай агітацыі, на якую пазначаюць заяўнікі, выбарчае заканадаўства не ўтрымлівае. Такім чынам, лічаць у ЦВК, прававых падставаў для вынясення патрабаванага заяўнікамі папярэджання Лукашэнкі няма. У камісіі таксама лічаць, што пазіцыя аўтараў зваротаў адлюстроўвае іх асабістае меркаванне", — адказалі ў ЦВК.
Нагадаем, што са скаргай у пракуратуру і ЦВК таксама звярнулася праваабаронца "Вясны", назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алена Маслюкова. Гэта ўжо чацвёртая заява ў ЦВК і трэцяе ў пракуратуру на парушэнні вылучэнцам Аляксандрам Лукашэнкам выбарчага заканадаўства.
“Прапагандуе дыскрымінацыю жанчын”. Праваабаронца просіць ЦВК і пракуратуру прыняць меры з-за выступу Лукашэнкі