Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Менская гарадзкая выбарчая камісія апублікавала афіцыйныя вынікі галасаваньня. За Ціханоўскую — 15%

Фота з сацыяльных сетак.
Фота з сацыяльных сетак.

Менская гарадзкая камісія па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прыняла рашэньне «Пра ўстанаўленьне вынікаў галасаваньня», паведамляе Радыё Свабода.

Афіцыйныя вынікі выбараў у Менску такія (у пераліку на працэнты з акругленьнем да дзясятых) :

Андрэй Дзьмітрыеў — 1,9% галасоў,

Ганна Канапацкая — 3,2%,

Аляксандар Лукашэнка — 64,5%,

Сьвятлана Ціханоўская — 14,9%,

Сяргей Чэрачань — 2%,

супраць усіх — 10%,

несапраўдных бюлетэняў — 3,4%.

Афіцыйная лічба яўкі — 67,5%

10 жніўня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына абʼявіла, што ў цэлым па краіне паводле папярэдніх дадзеных Аляксандар Лукашэнка атрымаў 80,23% галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%.

Андрэй Дзьмітрыеў, паводле папярэдніх афіцыйных лічбаў, атрымаў 1.04%, Ганна Канапацкая — 1.68%, а Сяргей Чэрачань — 1.13%. Супраць усіх — 6,02. Яўка — 84,23%.

10 жніўня на прэс-канфэрэнцыі штабу Сьвятланы Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам. Пазьней фатаграфіі пратаколаў, дзе Ціханоўская пераважае па колькасьці галасоў, працягвалі зьяўляцца ў сацыяльных сетках.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары