Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: лішнія выбаршчыкі і дэфіцыт бюлютэняў

Чарга да выбарчага ўчастка ў Беларусі. Фота: Еўрарадыё
Чарга да выбарчага ўчастка ў Беларусі. Фота: Еўрарадыё

На многіх выбарчых участках у Берасці можа не хапіць бюлетэняў для галасавання. Назіральнікі адзначаюць, што ў нядзелю дзесяткі, а то і сотні людзей камісіі заносяць у дадатковыя спісы для галасавання.

Так, на участку для галасавання №31 Маскоўскага раёна г. Брэста чарговага выбаршчыка запісалі ў дадатковы спіс пад нумарам 536. Заканчваюцца бюлетэні і на іншых участках горада. На 32 участку Ленінскага раёна па стане на 17 гадзін, паводле інфармацыі камісіі і назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прагаласавала больш за 1 700 выбаршчыкаў, бюлетэняў атрымана толькі 1890.

Падобныя звесткі паступаюць і з іншых выбарчых участкаў Брэста. Праваабаронца Уладзімір Вялічкін мяркуе, што бюлетэні няўлічаных грамадзян – у скрынях для датэрміновага галасавання.

“Мясцовыя улады адпаведна заканадаўства складаюць спісы выбаршчыкаў, участковы камісіі іх удакладняюць і атрымліваюць неабходную колькасць бюлетэняў адпаведна спіса. Немагчыма, каб дзяржструктуры прапусцілі чвэрць выбаршчыкаў і не ўнеслі ў спісы. А людзі сёння прыйшлі і бюлетэняў не хапае”, - заяўляе праваабаронца

Падобная сітуацыя склалася і ў Мінску. Тут на многіх участках для галасавання ў Менску ўтварыліся вялізныя чэргі з выбарнікаў, незалежныя назіралнікі заяўляюць, што на некаторых з іх яўка ўжо перавысіла сто адсоткаў, як на ўчастках № 21 і № 22 у менскай гімназіі № 43 на Казіміраўскай вуліцы, паведамляе Tut.by.

А на 42-м участку Першамайскага раёна Мінска на 40 хвілін спынялася галасаванне. Прычына тая ж — не хапіла бюлетэняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары