Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Наваградку незалежнага назіральніка пазбавілі акрэдытацыі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Наваградку назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валерыя Паваротнага пазбавілі акрэдытацыі. Такое рашэнне прыняла ўчастковая камісія №1, якую ўзначальвае І.Скобля.

Валерыю Паваротнаму фактычна не давалі магчымасці назіраць у дні датэрміновага галасавання, а 8-га без паведамлення назіральніку яго ўвогуле пазбавілі акрэдытацыі. Пры тым камісія абгрунтавала гэтае выдаленне тым, што Паваротны настойваў, што трэба кіравацца палажэннямі Выбрчага кодэксу, а не рэкамендацыямі ЦВК. Нібыта назіральнік правакаваў старшыню на канфлікт тым, што...напісаў скаргу і заяву. А ў 8 жніўня ў 13.58 уварваўся на ўчастак, хуткім крокам падышоў да стэнду і зрабіў фота пратаколу без дазволу старшыні камісіі. У афіцыйным дакуменце змешчаны і іншыя абсурдныя "абгрунтаванні" камісіі.

У такой сітуацыі Валерый Паваротны напісаў скаргу ў ТВК і завёз яе туды асабіста. Ён патрабаваў разгледзець скаргу і даць адказ неадкладна. Але ТВК пісьмовага адказу пакуль не дала.

Валерый Паваротны таксама паведаміў, што ў Наваградку з дзяльніцы №5 прапаў назіральнік Дзмітрый Гомза. Са слоў іншых людзей, яго бачылі ў Наваградскім РАУСе. На сувязь не выходзіць з 09.51.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары