Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пераслед давераных асобаў Ціханоўскай: 10 затрыманых

Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Сем чалавек са штаба Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя ўчора ці сёння. Некаторым з іх далі "суткі", што прад'яўляюць астатнім — пакуль невядома, піша tut.by.

Як паведаміла прэс-сакратар кандыдата Ганна Красуліна на раніцу 9 жніўня:

  • затрыманыя начальніца штаба, давераная асоба Марыя Мароз (у ЦІП),
  • давераныя асобы кандыдаткі Алег Майсееў, Таццяна Канеўская, Юрый Уласаў, Андрэй Смалянчук атрымалі 15 сутак,
  • давераная асоба ў Гродне Дзмітрый Ціт не выходзіць на сувязь,
  • давераная асоба ў Гродне Павел Мялькоўскі быў асуджаны на 5 сутак, яго машына са 100 тысячамі ўлётак канфіскаваная,
  • затрыманы 9 жніўня лідар АГП, давераная асоба Ціханоўскай Мікалай Казлоў.

Затрыманага 8 жніўня сябра каманды Антона Сташэўскага перавялі ў Следчы камітэт. Як стала вядома ўвечары 9 жніўня, затрыманага сябра каманды Ціханоўскай падазраюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (арт.13, ч. 2. арт. 293), паведаміў TUT.BY адвакат затрыманага Міхаіл Баднарчук. Па словах адваката, віну Антон Сташэўскі не прызнае.

На 9 жніўня затрыманыя дзесяць давераных асоб кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

"На жаль, пра многіх з іх мы не можам атрымаць далейшую інфармацыю — дзе яны знаходзяцца, што ім прад'яўлена і г.д.", — адзначылі ў штабе.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары»


Каментары