Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Мінску затрымалі і хутка адпусцілі Марыю Калеснікаву

У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода".

kalesnikava_573.jpg
Марыя Калеснікава

Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.

"Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі, дарогу заблакаваў серабрысты мікрааўтобус. Адтуль выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай адвялі ў бус і з'ехалі»,паведамілі TUT.BY у штабе Ціханоўскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Калеснікаву адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, прычыну затрымання не назвалі.

У 23.05 адвакат паведаміў, што Марыю Калеснікаву адпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары