Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Хто ў Фрунзенскім раёне Мінска будзе лічыць галасы на ўчастках?

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Фрунзенскім раёне Мінска Аляксей Лойка прааналізаваў 20 участкаў для галасавання на сваім раёне. Ён паглядзеў прадстаўнікі якіх прафесій і працоўных калектываў будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання. І вось, што з гэтага атрымалася.

Так, з 20 участкаў для галасавання на 17 працуюць члены выбаркамаў з працоўнага калектыву адной школы. У іх склад уваходзяць дырэктара, псіхолагі і настаўнікі розных спецыялізацый. На астатніх трох участках галасы выбаршчыкаў будуць лічыць выбаркамы, укамплектаваныя супрацоўнікамі і супрацоўніцамі яслі-садоў, паліклінік і жыллёвай гаспадаркі.

"У большасці выпадкаў адзначаецца "вытворчы прынцып" фарміравання выбарчых камісій, калі члены камісіі прадстаўляюць адзін і той жа працоўны калектыў", – адзначалі ў аналітычнай справаздачы аб назіранні за фарміраваннем участковых выбарчых камісій кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Вось, напрыклад, як выглядаюць склады ўчасткаў для галасавання №1, 3, 4 у Мінску:

Участак для галасавання №1 – уся ўчастковая камісія складаецца з працоўнага калектыву сярэдняй школы №199.

  • Булацкая З. Н. – настаўніца матэматыкі
  • Воранава Г. І. – настаўніца рускай мовы
  • Гродзь В. В. – сакратар прыёмнай
  • Дуброўская А. А. – настаўніца пачатковых класаў
  • Кеўра Е. І. – сакратар вучэбнай часткі
  • Казлова Е. І. – настаўніца абслугоўваючай працы
  • Кудрэвіч, Т. І. – настаўнік музыка
  • Лаўрова Н.П. – настаўніца абслугоўваючай працы
  • Пякарская М. Е. – настаўніца пачатковых класаў
  • Філіпёнак Г. А. – дырэктар школы
  • Філіпава М. І. – настаўніца малодшых класаў
  • Францкевіч А. В. – настаўнік беларускай мовы
  • Шылка Н. Т. – настаўніца малодшых класаў

Участак для галасавання №3 – тут участковая камісія, як і папярэдняя, складаецца на 100% з працоўнага калектыву СШ №199.

  • Аляксюк Т. А. – настаўнік англійскай мовы
  • Гаўрыкава К. В. – настаўніца пачатковых класаў
  • Гур'ян Т. В. – настаўнік малодшых класаў
  • Каласоўская Е. А. – дэфектолаг
  • Леўчанка А. С. – настаўнік малодшых класаў
  • Лісіменка Ю. В. – настаўнік музыкі
  • Коваль М. А. – псіхолаг
  • Нікішкіна С. В. – настаўніца беларускай мовы
  • Пяценка Л. І. – настаўнік малодшых класаў
  • Старасценка В. І. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
  • Таняўская Е. В. – настаўнік спецпрадмету
  • Тарабонда А. Е. – настаўнік малодшых класаў

Участак для галасавання №4 – уся ўчастковая камісія складаецца з працоўнага калектыву гімназіі №37.

  • Браўн А. Б. – дэфектолаг
  • Бародзіч Т. С. – метадыст і настаўнік геаграфіі
  • Вялюга А. П. – настаўнік біялогіі
  • Гойнец С. Л. –намеснік дырэктара па гаспадарчай працы
  • Даненкова І. В. – настаўніца матэматыкі
  • Кавальчук Т. А. – настаўніца малодшых класаў
  • Канаплёва Т. А. – адміністратарка сайта
  • Каско В. Л. – настаўнік беларускай мовы
  • Ліцкевіч Е. І. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
  • Рослік Н. В. –настаўнік рускай мовы
  • Саган Ж. Д. – настаўнік хіміі
  • Страявой Т. І. – настаўнік матэматыкі
  • Сушчыц Т. В. – настаўнік англійскай мовы

Такая ж сітуацыя ў Фрунзенскім раёне складваецца і яшчэ з 14 участковымі камісіямі. Так, камісія на ўчастку для галасавання №5 складаецца на 100% з працоўнага калектыву гімназіі №37, а на ўчастку №7 – з працоўнага калектыву СШ №212. Камісія на ўчастку для галасавання №10 цалкам укамплектаваная калектывам з СШ №217, на ўчастку №13 – з СШ №23. На ўчастку для галасавання №29 працуе камісія, якая складаецца на 100% з працоўнага калектыву СШ №56, а на ўчастку №37 будуць лічыць галасы выключна супрацоўнікі і супрацоўніцы СШ №41. 

Па дзве камісіі – працоўныя калектывы адной школы

Дзве ўчастковыя камісіі на ўчастках №16 і №17 ўкамплектаваны супрацоўнікамі і супрацоўніцамі адной школы – гімназіі №31. Задзейнічаны 16 настаўнікаў, а таксама дырэктар, намеснік дырэктара, псіхолаг і іншыя. Вось як гэта выглядае.

Склад камісіі на ўчастку для галасавання №16:

  • Даннаві С. С. – настаўнік пачатковых класаў
  • Дзядзюля С. В. –настаўнік пачатковых класаў
  • Істоміна Н. В. – настаўніца пачатковых класаў
  • Капуза М. І. – настаўнік матэматыкі
  • Кацібнікава Т. Н. – настаўніца інфарматыкі
  • Кашко О. В. – настаўнік беларускай мовы
  • Мазуркевіч А. В. – дырэктар
  • Пенкрат Е. А. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце у малодшых класах
  • Цішко Т. В. – сакратар
  • Трухан С. В. – настаўнік пачатковых класаў
  • Фёдарава Л. В. – інспектар па ахове працы
  • Чарніковіч Е. Л. – настаўнік матэматыкі
  • Чумавіцкая Т. В. – намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце

Склад выбарчай камісіі на ўчастку для галасавання №17:

  • Алішэвіч О.Е. – настаўнік пачатковых класаў
  • Анісовіч А. Л. –настаўнік фізкультуры
  • Варакіна В. В. – настаўніца пачатковых класаў
  • Дзямко Е. В. –настаўнік пачатковых класаў
  • Дуткоўская Н. Б. – настаўнік хіміі
  • Зелянкевіч М. П. – настаўнік біялогіі
  • Машкевіч Ж. Г. – намеснік дырэктара
  • Рашчупкіна Т. І. – настаўнік абслугоўваючай працы
  • Рудніцкая В. М. – настаўнік пачатковых класаў
  • Цэдрык С. Л. – настаўнік беларускай мовы
  • Шкор Д. А. – псіхолаг
  • Януковіч Н. Н. – настаўнік беларускай мовы

Такая ж сітуацыя і з выбаркамамі на ўчастках №19 і 20, якія складаюцца з працоўнага калектыву СШ № 12, а таксама з выбаркамамі на ўчастках №21 і 22, у склад якіх уваходзяць выключна супрацоўнікі і супрацоўніцы гімназіі №43.

А яшчэ працоўныя калектывы яслі-садоў, паліклінік і ЖКГ

На ўчастку для галасавання №34 задзейнічаны выключна супрацоўніцы і супрацоўнікі дзевяці мінскіх яслі-садоў:

  • Богуш Е. А. – загадчыца яслі-сад №122
  • Васілеўская Т. І. – загадчыца яслі-сад №12
  • Зайцава Я. А. – загадчыца яслі-сад №211
  • Каравай А. Н. – намеснік загадчыцы яслі-сад №41
  • Карпач Г. В. – загадчыца яслі-сад №384
  • Кукарэнка Н. А. – загадчыца яслі-сад №411
  • Лішэнкевіч Т. В. – намеснік старшыні прафсаюза яслі-сад №122
  • Астапчук Т. Ю. – намеснік загадчыка яслі-сад №211
  • Сухалет М. Ю. – псіхолаг ясли-сад №122
  • Цераховіч М. В. – загадчыца яслі-сад №222
  • Траско С. І. – загадчыца яслі-сад №369
  • Шаўцова О. Ю. – загадчыца яслі-сад №362
  • Ярмашук О. С. – загадчыца яслі-сад №138

Ва ўчастковую камісію на ўчастку для галасавання №64 уваходзяць выключна прадстаўнікі жыллёва-камунальнай сферы: работнікі ЖЭУ, ЖЭС і ЖКГ.

А ўчастковы выбаркам №2 Фрунзенскага раёна Мінска складаецца цалкам з працоўнага калектыву паліклінікі №2, акрамя галоўнага ўрача паліклінікі №20, але да гэтага яна працавала ў паліклініцы №2. Вось як выглядае яе склад:

  • Арыніч А. А. – рэгістратура паліклінікі №2 Фрунзенскага раёна;
  • Бародзіч А. В. – артапед паліклінікі №2;
  • Гідлеўская З. В. –старэйшая медсястра паліклінікі №2;
  • Комар В. В. – траўматолаг-артапед паліклінікі №2;
  • Кудравец І. І. – сакратар прыёмнай галоўнага ўрача паліклінікі №2;
  • Нагорная Н. М. – адміністратарка паліклінікі №2;
  • Няронская С. А. – медсястра паліклінікі №2;
  • Прахарэня А. В. – урач паліклінікі №2;
  • Раманькова А. І. – старэйшая медсястра паліклінікі №2;
  • Сарока С. Г. – загадчыца аддзялення 3 тэрапіі паліклінікі №2;
  • Трубчык Н. А. – галоўны ўрач паліклінікі №2;
  • Язневіч А. В. – галоўны ўрач паліклінікі №20, да гэтага працавала ў паліклініцы №2.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары