Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Ты хочаш працаваць?" Збор подпісаў за Лукашэнку ў дзіцячай паліклініцы ў Рэчыцы

Супрацоўніца дзіцячай паліклінікі ў Рэчыцы зняла відэа збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам на выбарах прэзідэнта дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе "Палеская Вясна".

Дзеянне адбываецца проста ў памяшканні рэгістратуры медычнай установы. Супрацоўнікі, якія запаўняюць падпісныя лісты, абмяркоўваюць, што пісаць у графе "пашпартныя дадзеныя". Пры гэтым чуваць рэпліку: "Ды хто іх будзе правяраць, гэтыя спісы?!" 

На заўвагу аўтаркі відэа, што тое, што адбываецца, супраць законна, ёй кажуць: "Ты хочаш працаваць?" І дадаюць: "Я хачу да пенсіі дапрацаваць"

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары