Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК афіцыйна пацвердзіў дыскрымінацыю дзяржаўнай мовы

Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY
Лідзія Ярмошына. Фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Цэнтральная выбарчая камісія за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай даслала афіцыйны адказ гарадзенскім праваабаронцам на іх зварот па дыскрымінацыі беларускай мовы. 

Праваабаронцы ў сваім лісце ўказвалі на недапушчальнасць дыскрымінацыі беларускай мовы, а таксама беларускамоўнага выбаршчыка па моўнай прыкмеце на сайце камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Звярталася ўвага на той факт, што сайт камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе грамадзян пра бягучыя выбары толькі на расійскай мове. А на беларускамоўнай версіі сайту няма нават рубрыкі “Выбары 2020” з навінамі па-беларуску.

Лідзія Ярмошына ад імя сваёй структуры сцвярджае, што рубрыка "Выборы 2020" вядзецца на рускай мове, паколькі на гэтай мове вядзецца справаводства Цэнтральнай камісіі. Яна лічыць, што законна не мае абавязку весці рубрыку і па-беларуску, на дзяржаўнай мове.

Гарадзенскія праваабаронцы лічыць такі адказ пацверджаннем дыскрымінацыі дзяржаўнай беларускай мовы ЦВК, а пазіцыю яе старшыні - цынічнай і абражальнай у дачыненні да карэннай тытульнай нацыі дзяржавы.

На іншы зварот праваабаронцаў у ЦВК па незабеспячэнні належнай трансляцыі працэсу ўтварэння тэрытарыяльных камісій у гарадзенскім гарвыканкаме дадзена фармальная адпіска - ЦВК не бачыць парушэння, а тлумачэнні заяўнікам скаргі дадзены гарвыканкамам.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары