Леанід Судаленка: У плане структур камісій, нічога не змянілася
У Гомелі адбыліся першыя прамыя відэатрансляцыі пасяджэнняў гар- і аблвыканкама па ўтварэнні абласной і раённых камісій па выбарах, паведамляецца на сайце Радыё Рацыя.
Доўгатэрміновы праваабаронца Леанід Судаленка падзяліўся ўражаннямі ад атрымання новага досведу.
– Што тычыцца фармавання гомельскай абласной камісіі, то ўсё прайшло з высокімі тэхнічнымі якасцямі, я як-быццам бы там сядзеў і назіраў, нічым не адрозніваецца тут афлайн і анлайн-назіранне. Канешне, нічога не змянілася. Было бачна, што ўсе кандыдатуры падрыхтаваныя – гэта БРСМ, гэта “чырвоныя крыжы” ды іншыя актыўныя жыццёвыя пазіцыі. А вось што тычыцца гарвыканкама, які фармаваў чатыры раённыя выбарчыя камісіі, дык там з-за тэхнічных непаладак я амаль нічога не пачуў.
Паводле Пастановы №13 ЦВК, “у мэтах прафілактыкі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі пасяджэнні, якія ўтвараюць камісіі, адбываюцца ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, СМІ і іншых запрошаных асоб”.