Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ці ўключаць у Бярозаўскую выбарчую камісію незалежных вылучэнцаў?

Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя"
Сяржук Русецкі, фота "Радыё Рацыя"

У раёнах Брэсцкай вобласці ідзе фармаванне раённых выбарчых камісій. Па ініцыятыве праваабаронцаў ад груп бярозаўчан накіраваны ў Бярозаўскую раённую выбарчую камісію двое актыўных грамадзян – Анатоль Сахаруша і Тамара Шчапёткіна.

Анатоль Сахаруша ўжо некалькі разоў быў сябрам участковай выбарчай камісіі. У 2010 г. быў даверанай асобай кандыта ў прэзідэнты РБ Рыгора Кастусёва. Аднак у мінулым годзе на выбарах у Палату прадстаўнікоў рабочая група Бярозаўскага райвыканкаму палічыла, што не ведае наколькі добрыя ягоныя дзелавыя якасьці, каб рэкамендаваць аблвыканкаму ўключыць яго ў склад акруговай ВК.

А вось Тамара Шчапёткіна ўжо на працягу многіх гадоў ніяк не можа атрымаць першаснага неабходнага досведу, каб яе маглі рэкамендаваць у склад ВК. Хоць і мае шматгадовы вопыт назіраньня ў камісіях рознага ўзроўня і ў міжнародных місіях назірання, добра ведае Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусі.

Ці ўключаць іх у камісію, стане вядома 19 траўня пасля 15.00. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржук Русецкі кажа, што ўключэнне ці неўключэнне ў раённыя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыі будуць каталізатарам і люстэркам будучых фальсіфікацыяў на выбарах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары