Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Датэрміновае галасаванне завершана - ЦВК прыводзіць фантастычныя лічбы

Выбарчы ўчастак №40 Ленінскага раёна г. Магілёва
Выбарчы ўчастак №40 Ленінскага раёна г. Магілёва

Пад час датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі па інфармацыі, якую апублікавала ЦВК прагаласавала фантастычная колькасць выбаршчыкаў -  41, 7%.

Яшчэ большая лічба на Гомельшчыне – амаль 55%.

Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, 5 жніўня – 7,77%, 6 жніўня – 22,47%, 7 жніўня – 32.24% ад унесеных у выбарчыя спісы грамадзян.

Па абласцях гэта выглядае наступным чынам:

  • Брэсцкая вобласць – 30,11%;
  • Віцебская вобласць – 39,4%;
  • Гомельская вобласць – 54,44%;
  • Гродзенская вобласць – 38,60%;
  • Мінская вобласць – 39,66%;
  • Магілёўская вобласць – 49,92%;
  • Горад Мінск – 33,40%.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе па звестках ЦВК датэрмінова прагаласавалі 36,05%.

Алег Гулак пра тое, як фальсіфікуюць выбары у Беларусі

Раскладваем па палічках, на што варта звяртаць увагу, дзе з'яўляюцца магчымасці для фальсіфікацый і ці ёсць прававы механізм, які можа прымусіць камісіі паказаць рэальныя вынікі галасавання.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары».


Каментары