Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта. Змена месца і часу мерапрыемства!
Выніковая прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі незалежнага назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 10 жніўня.
УВАГА! У сувязі з тым, што служба бяспекі ВА "Гарызонт", дзе знаходзіцца “Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб", забараніла большай частцы журналістаў прайсці ў памяшканне на прэс-канферэнцыю, каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адмовіліся ад правядзення там мерапрыемства.
- Прэс-канферэнцыя па выніках кампаніі пераносіцца на 13.00 і адбудзецца ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтру па адрасе вул. Залатая горка, 2.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі – Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2019@spring96.org або па тэлефоне: +375 17 394 63 11.
Памяшканне прадугледжвае магчымасці сацыяльнага дыстанцыянавання, забяспечана антысептыкам. Не забывайцеся пра сродкі індывідуальнай абароны!
Увага! Калі немагчыма будзе правесці прэс-канферэнцыю ў афлайн-фармаце, яна адбудзецца на пляцоўцы ZOOM. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.
Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асобаў!
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.