Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Мінску назіральніка пакаралі 10 суткамі арышту

Іван Дубовік. Фота прадастаўлена spring96.org ягонай маці
Іван Дубовік. Фота прадастаўлена spring96.org ягонай маці

Назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Івана Дубовіка, затрыманага 4 жніўня на ўчастку для галасавання №52 у Кастрычніцкім раёне Мінска, суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра гэта "Вясне" паведаміла яго маці.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска абвінаваціў яго па арт. 23.4 КаАП у тым, што ён нібыта аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання. Участковая камісія выклікала на яго міліцыю за тое, што ён ім уручаў лісты "За сумленные выбары". На ўчастак для разбіральніцтва прыехалі адразу чатыры супрацоўніка міліцыі.

"Вельмі шмат было грубых памылак у працэсе", — распавяла маці Івана.

Яго адразу адправілі адбываць пакаранне. 

На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання.

У Магілёве незалежнага назіральніка прама на ўчастку затрымала міліцыя

Назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Яго затрымалі проста на ўчастку №97, які размешчаны ў гімназіі №1 г. Магілёва. Пра інцыдэнт паведамляе mspring.online.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары