Колькасць выбаршчыкаў ад часу мінулых прэзідэнцкіх выбараў скарацілася на 170 тысяч
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
Паводле звестак ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчыкаў, у Віцебскай - 849 472, у Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкаў, у Мінскай - 1 142 043, у Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021.
На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць галасавання 5 319 чалавек.
Усяго на выбарах прэзідэнта ўтворана 5 767 участкаў для галасавання. У іх ліку 44 за межамі краіны. Яны будуць працаваць у беларускіх пасольствах і генконсульствах у 36 краінах свету: Аўстрыі, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Венесуэле, В'етнаме, Германіі, Грузіі, Ізраілі, Іспаніі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Кітаі, на Кубе, у Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
У 2015 годзе, напрыклад, агульная колькасць выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымала 6 115 690 чалавек.