Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У ЦВК пагалоўна "парэзалі" кандыдатаў пратэсту

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

На пасяджэнні ЦВК 19 траўня працягваўся разгляд заяў на на рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Усяго былі пададзеныя 55 пакетаў дакументаў. На пясяджэнні ЦВК 15 траўня былі зарэгістраваныя 4 заявы, 10 прэтэндэнтам было адмоўлена.

Сёння плануецца разгледзець 23 заявы грамадзян, значная частка якіх – кандыдаты пратэсту з групы Мікалая Статкевіча.

Астатнія кандыдатуры будуць разгледжаныя на наступным пасяджэнні, якіе адбудзецца 20 траўня.

Уладзімір Лабковіч аб адмове ў рэгістрацыі групы Ціханоўскага

Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па стане на 14 траўня ў ЦВК падалі 34 грамадзяне. Былі разгледжаныя 14, 10-ці адмовілі.

 Каму адмаўляюць у рэгістрацыі?

Алена Ашыхміна, прадпрымальніца. Прычына адмовы – пры праверцы подпісаў шляхам тэлефанавання тры чалавекі заявілі, што яны не давалі згоды ўваходзіць у ініцыятыўную групу;

Жана Раманоўская, беспрацоўная, беспартыйная. Прычына адмовы – не прайшла праверку подпісаў сябраў ініцыятыўнай групы;

Дзмітрый Кудравец, машыніст помпавых установак з Жодзіна, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – не прайшоў праверку подпісаў, супадзенне подпісаў з подпісамі ў іншых групах;

Пятро Карабанаў, фермер, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – не прайшоў праверку подпісаў;

Мікалай Салянік, пенсіянер з Гародні, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – некаторыя з людзей у спісе групы давалі сваю згоду год таму, а цяпер не збіраюцца ўдзельнічаць;

Тамара Патоцкая, Баранвічы, гаспадыня аграсядзібы, кандыдатка пратэсту. Прычына адмовы – сябры ініцыятыўнай групы яе ня ведаюць, а ведаюць Статкевіча;

Уладзімір Неўмяржыцкі, пенсіянер з Мазыра, актывіст, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – не прайшоў праверку подпісаў, сябры ініцыятыўнай групы яе ня ведаюць, а ведаюць Статкевіча;

Марына Адамовіч,  кандыдатка пратэсту. Прычына адмовы – у большасці з сябраў групы (151) ў спісе адсутнічалі пашпартныя дадзеныя. Адамовіч сцвярджае, што гэта няпраўда. На прэсавай канферэнцыі на ганку ЦВК 15 траўня было заяўлена пра стварэнне жалезнай групы, людзей, якім давяраюць прыхільнік Стакевіча і якія не адмовяцца ад свайго подпісу, калі ім пачнуць тэлефанаваць з ЦВК, альбо запалохваць нейкім чынам.

“Жалезная спісы групы Статкевіча аказаліся зусім нежалезнымі”, - пракаментавала адмовы кандыдатам пратэсту загадчыца прававой, аналітычнай і мэтадычнай работы ЦВК Галіна Мкртчан.

Завочна атрымалі адмовы Рэгіна Беркус, Аляксандр Якушкоў, Алена Давыдава, Аляксей Зуевіч, Аляксандр Школьнікаў. Большасць з іх – кандыдаты пратэсту.

Уладзімір Кійко, кандыдат пратэсту з Віцебску. На пасяджэнне не прыйшоў. Прычына адмовы – група не прайшла праверку подпісаў;

Мікола Статкевіч, палітык, лідар “Народнай Грамады”. На пасяджэнне не прыйшоў. Прычына адмовы – наяўнасць непагашанай судзімасці;

Юрый Новікаў, рабочы з Магілёва, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – група не прайшла праверку подпісаў;

Юрый Чудзіновіч, прадпрымальнік, Баранавічы, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – група не прайшла праверку подпісаў;

Сяргей Статкевіч, беспартыйны з Рэчыцы, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – група не прайшла праверку подпісаў;

Віктар Шорац, Маладэчна, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – стары спіс.

Юрый Касач, Наваполацк, кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – судзімы, непагашаная судзімасць;

Аляксандр Абрамовіч, пенсіянер з Барысава, БСДП (Грамада), кандыдат пратэсту. Прычына адмовы – група не прайшла праверку подпісаў;

Наталля Стрэльчанка, актывістка з Дуброўна, кандыдатка пратэсту. Таксама подпісы, і супадзенне прозвішчаў у розных спісах.

Каго зарэгістравалі?

Наталля Кісель, намеснік дырэктара прыватнага прадпрыемства з Мінску. Кіраўнік ініцыятыўнай групы – вядомы прадпрымальнік Сяргей Штода.

Такім чынам, па стане на 19 траўня ЦВК зарэгістравала 5 ініцыятыўных груп, адмовіла ў рэгістрацыі – 32.

20 траўня адбудзецца чарговае пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разгледжаныя апошнія прэтэндэнты на кандыдацтва.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары