Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Польшча ініцыявала надзвычайны саміт Еўрасаюзу па Беларусі

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю і кіраўніку Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляйен, паведаміў афіцыйны прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер. Кіраўнік урада Польшчы ініцыяваў надзвычайны саміт Еўрасаюзу па пытанні Беларусі.

У сваю чаргу, у заяве, размешчанай на сайце канцылярыі прэм'ер-міністра, падкрэсліваецца, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі ў нядзелю ўлада, ужыла сілу супраць сваіх грамадзян, якія патрабавалі пераменаў у краіне.

"Мы павінны салідарна падтрымаць беларусаў у іх імкненні да свабоды. Адсюль і ініцыятыва кіраўніка польскага ўрада аб тым, каб Еўрасаюз вывучыў гэтае пытанне", — гаворыцца ў паведамленні.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары