Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Яшчэ адну скаргу на неўключэнне ў склад УВК пакінуў без задавальнення Брэсцкі аблсуд

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY
Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

У Брэсцкім абласным судзе 28 ліпеня адбыўся разгляд скаргі грамадзян Калюты Л.Г. і Русіновіча М.В. на рашэнне Пружанскага райвыканкама аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій і аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы судом Пружанскага раёна.

На адкрытым судовым пасяджэнні прысутнічаў Аляксандр Вайцешык, назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Як паведамляе “Берасцейская вясна”, суддзя Ісаева Т.В. агучыла матэрыялы справы і сутнасць скаргі, якая заключалася ў тым, што ў выбарчую камісію ня быў уключаны грамадзянін Іосіф Машкала, выкладчык гісторыі вышэйшай катэгорыі, якога вылучалі ў камісію грамадзяне шляхам падачы заявы. Заяву падпісала група грамадзян у колькасці дзесяці чалавек, далей рашэнне Пружанскага РВК было абскарджана ў суд Пружанскага раёна, скаргу ў суд падпісала шэсць чалавек.

Суд Пружанскага раёна адмовіў ва ўзбуджэнні справы на той падставе, што скарга падпісаная шасцю грамадзянамі, а на думку суда павінна была быць падпісаная ўсімі заяўнікамі, то бок дзесяццю грамадзянамі.

Брэсцкі абласны суд не ўлічыў довады скаргі і адмовіў у яе задавальненні. У вусным абгрунтаванні свайго вызначэння, суддзя Т. Ісаева паказала, што бок абскарджвання – гэта менавіта ўсе грамадзяне, якія вылучалі кандыдатам у сябры камісіі, а не частка, якая падпісала скаргу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары».


Каментары