Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Пружанах каля 500 чалавек сабралося на агітацыйны пікет за Ціханоўскую

Прыкладна дзве гадзіны праходзіў ў нядзелю 26 ліпеня агітацыйны пікет за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў Пружанах. Па прыкладных падліках арганізатараў прысутнічала каля 500 чалавек, паведамляе назіральнік Сяржук Русецкі.

Мітынг адкрыла Зінаіда Міхнюк — давераная асоба Святланы Ціханоўскай з Берасця, лідэр незалежнага прафсаюза РЭП. Яна выказалася аб эканамічным становішчы ў Беларусі, распавяла, што "ў нас на прадпрыемствах такая зарплата, што калі мужчына яе прыносіць дадому, то яму сорамна глядзець у вочы сваёй жонцы і сваім дзецям".

Пасля яе абвясцілі свабодны мікрафон і змаглі выказацца жадаючыя мясцовыя жыхары. Паміж выступамі ўключалі папулярныя песні, якія сталі гімнамі пратэсту.

Пружанцы прыйшлі на мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі, многія трымалі ў руках партрэты палітвязняў, напрыклад, Сяргея Ціханоўскага. Але больш за плакатаў у руках пружанцев было з партрэтамі Міхаіла Кісяля і Юрыя Папко — гэта затрыманыя 14 ліпеня на плошчы ў Пружанах мясцовыя жыхары.

Іх асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Аб іх лёсе гаварылі са сцэны падчас пікету некалькі выступоўцаў. Аказваецца, затрыманым Пружанскі суд дадаў яшчэ па 15 сутак арышту.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары