Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На назіральніцу Ірыну Траццякову склалі пратакол

Каля 18.30 вечара 21 чэрвеня на выхадзе з дома была затрыманая назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" у Віцебску Ірына Траццякова.

Ірына Траццякова. Фота Радыё Рацыя
Ірына Траццякова. Фота Радыё Рацыя

Яе затрымаў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС С. Вяракса, але даставіў у Прешамайскій РАУС, дзе назіральніцы ўручылі ўжо складзены намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі дадзенага АУС У. Скліменкам пратакол па арт. 23.34 КаАП. Паводле версіі міліцыі, Ірына Траццякова прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што адбылося 19 чэрвеня ў Віцебску каля ўвахода ў тарговы цэнтр "Марк-Сіці", дзе нібыта хлопала ў далоні. 

Назіральніца адзначыла ў пратаколе, што катэгарычна не згодная з тым, што ставіцца ёй у віну. Увогуле яна абураная сваім затрыманнем, бо з такім стаўленнем да назіральнікаў сутыкаецца ўпершыню. 

Таксама ў пастарунку Ірыне Траццяковай выпісалі позву ў суд Чыгуначнага раёна, які адбудзецца ў 15 гадзін 24 чэрвеня. 

Праз 1,5 гадзіны Ірыну Траццякову выпусцілі з РАУС. Цяпер яна рыхтуе скаргі на незаконнае затрыманне і супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і УУС. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары