Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

АБСЕ заклікае ўлады Беларусі праявіць стрыманасць

Прадстаўнікі ПА АБСЕ пракаментавалі затрымання актывістаў падчас пікетаў па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла, піша TUT.BY.

Парламенцкая асамблея АБСЕ заявіла, што затрыманне актывістаў аказвае жахлівае ўздзеянне на грамадства. Старшыня Пастаяннага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ Кірыакос Хаджыані, яго намеснік Міхаэль Георг Лінк і дакладчык Кары Хенрыксен выступілі з сумеснай заявай.

"У сувязі з выбарамі, якія пройдуць усяго праз два месяцы, вельмі важна, каб улады ў Беларусі зрабілі ўсё магчымае, каб стварыць паўнавартаснае і адкрытае асяроддзе для правядзення кампаніі. Мы вельмі занепакоеныя тым, што затрыманне бачных палітычных актывістаў не толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаній, але і аказвае жахлівае ўздзеянне на грамадства. Таму мы заклікаем улады праяўляць максімальную стрыманасць напярэдадні важных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і спадзяемся на больш свабодную абстаноўку, чым мы раней назіралі", — заявілі ў АБСЕ.

Заява дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і пастаяннага дакладчыка па Беларусі:

Дэпутаты Еўрапарламента заявілі пра “істотнае пагаршэнне” сітуацыі ў Беларусі

“Мы глыбока занепакоеныя нязменнай няздольнасцю беларускіх уладаў палепшыць умовы выбараў і відавочнай адсутнасцю намеру стварыць умовы для сапраўды роўных умоваў паміж кандыдатамі”, — гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары