Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік пра працу выбаркама: Гэта нагадвала гульню ў напарсткі

Першае паседжанне Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі адбылося 21 траўня. На ім прысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка. Як ён паведаміў, сябры мясцовай камісіі на першым жа паседжанні "дэманстратыўна ігнаравалі санітарныя нормы ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй", а прадастаўленне назіральніку магчымасці азнаёміцца з пратаколамі камісіі "нагадвала гульню ў напарсткі".

Пасяджэнне Салігорскага выбаркаму. Фота: Леанід Мархотка
Паседжанне Салігорскага выбаркаму. Фота: Леанід Мархотка

Як распавёў назіральнік, паседжанне адкрыў грамадзянін, які не прадставіўся. На паседжанні быў абраны старшыня Салігорскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Н. Маскевіч, былы начальнік ідэалагічнага аддзелу Салігорскага райвыканкаму (у цяперашні час пенсіянер), які з'яўляўся старшынёй Салігорскай акруговай камісіі № 68 на апошніх парламенцкіх выбарах.

Леанід Мархотка звярнуў увагу на стрымліваючыя меры членаў камісіі па распаўсюджванні COVID-19. Толькі тры члены камісіі на пасяджэнні былі ў масках, але без пальчатак.

"Па сутнасці, у Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі на сваім першым паседжанні дэманстратыўна ігнараваліся санітарныя нормы ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй", – адзначыў назіральнік Леанід Мархотка.

"Гэта нагадвала гульню ў напарсткі, а не прадастаўленне магчымасці азнаёміцца з пратаколамі"

Таксама назіральнік заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні яму магчымасці агледзець (прачытаць пратаколы) на падставе якіх былі вылучаныя члены Салігорскай выбарчай тэрытарыяльнай камісіі. Ягоную просьбу задаволілі і прапанавалі пасля заканчэння пасяджэння прайсці ў кабінет да начальніка арганізацыйнай кадравай работы Салігорскага райвыканкама Іне Скуратавай, якая таксама з'яўляецца сябрам Салігорскай ТВК.

"У кабінеце яна паказала мне з сваіх рук невялікі пачак папер. Дакрануцца да іх яна не давала магчымасці і хутка іх перакладала ў руках на адлегласці, якое не давала магчымасці нешта ўбачыць і прачытаць. Гэта нагадвала гульню ў напарсткі, а не прадастаўленне магчымасці азнаёміцца з пратаколамі. Калі вядома яны былі такія", – распавядае назіральнік кампаніі Леанід Мархотка.

Па словах назіральніка, усе члены Салігорскай камісіі былі абраныя негалосна, закрыта і таемна. Гэта адны і тыя ж асобы ў камісія па выбарах ад Салігорскага райвыканкама ва ўсіх выбарчых кампаніях апошніх гадоў.

"Выключэнні бываюць, калі хтосьці памёр або памяняў месца жыхарства або ўстрымаўся пры галасаванні, як гэта здарылася з пастаянным членам выбарчых камісій Генадзем Масакоўскім", – адзначыў назіральнік.

Як (не)выконваліся стрымліваючыя меры па распаўсюджванні COVID-19 пры фарміраваннях Салігорскай і Маладзечанскай тэрытарыяльных камісій чытаць тут:

Назіранне на выбарах падчас пандэміі — як гэта выглядае на практыцы

Як захоўваецца санітарны рэжым падчас паседжанняў па фармаванні камісій? Сваім досведам назірання праз прамыя трансляцыі падзяліліся назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка з Салігорска і Аляксандр Капуцкі з Маладзечна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары